Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў, якіх АМАП затрымаў у Лінвістычным унівэрсытэце, вызвалілі


Студэнты МДЛУ ля прыёмнай рэктара, дзе чакаюць на сустрэчу затрыманыя раней студэнты.

Пра гэта Свабодзе паведаміў дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ Аляксандар Паніматка.

Паніматка распавёў, што ён асабіста разам з прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай працы Ўладзімерам Пашкевічам езьдзілі ў Партызанскае РУУС Менска і прывезьлі пяцёра затрыманых раней студэнтаў ва ўнівэрсытэт.

Яны знаходзяцца цяпер у рэктара Натальлі Баранавай. Студэнты казалі, што на іх ў пастарунку былі складзеныя пратаколы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG