Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграмісты Берасьця выйшлі на акцыю салідарнасьці 


Тэлеграм-канал «Бинокль» перадае, што ў падтрымку арыштаванага топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc Віктара Куўшынава выйшлі супрацоўнікі ІТ-сфэры Берасьця.

Як бачна з апублікаванага відэа, іх блізу двух дзясяткаў. Пратэстоўцаў сыгналамі вітаюць аўтамабілісты.

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў абвінаваціў Віктара Куўшынава ў «крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры» (частка 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэксу з пакараньнем ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня).

У яго дома і ў офісе кампаніі адбыліся ператрусы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG