Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі прызнала факты звальненьня супрацоўнікаў пад уплывам «дэструктыўнай агітацыі»


Байцы АМАП без апазнавальных знакаў і ў балаклавах. Менск, 1 верасьня.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня ўласнай бясьпекі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Андрэй Паршын заявіў, што фіксуюцца факты звальненьня супрацоўнікаў, але гэтыя выпадкі «ня масавыя».

«Вядома, ёсьць супрацоўнікі, якія адмовіліся ад працягу сваёй службовай дзейнасьці, склалі паўнамоцтвы. Але магу абазначыць, што гэтая лічба знаходзіцца ў межах хібнасьці звальненьня і прыёму на працу, якая была ў аналягічным пэрыядзе летась», — сказаў Андрэй Паршын у распаўсюджаным камэнтары МУС.

Прадстаўнік ведамства адзначыў, што асобныя супрацоўнікі, якія заявілі пра сваю прыналежнасьць да тых ці іншых палітычных плыняў, і склалі свае паўнамоцтвы, ужо зьвяртаюцца з просьбай аб вяртаньні на службу. МУС, у сваю чаргу, разглядае мэтазгоднасьць іх паўторнага прыёму.

Паводле міліцэйскага чыноўніка, такія супрацоўнікі тлумачаць, што «падвергліся ўплыву тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, дэструктыўнай агітацыі і замбаваньню ў СМІ», але цяпер «усьвядомілі сытуацыю».

Таксама Андрэй Паршын давёў, што адзначаецца ўсплёск пагрозаў, абразаў і паклёпаў на адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Зарэгістравана каля 150 падобных фактаў, а таксама 180 выпадкаў укідваньня ў сеткі асабістых зьвестак праваахоўнікаў.

Паводле яго, выўлена 49 асобаў, да гэтага датычных. 28 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці, ёсьць «сур’ёзныя пэрспэктывы» прыцягненьня іх да крымінальнай адказнасьці. У прыватнасьці, 8 чалавек прызнаныя падазраванымі ў крымінальных справах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG