У Менску затрымалі блогера Паўла Сьпірына, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Затрыманьне адбылося ў межах крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці»).
Справа зьвязаная з дакумэнтальным фільмам Сьпірына «Грань», унесеным у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі.
Вядома, што дома ў Паўла Сьпірына прайшоў ператрус.