Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка падтрымаў затрыманых: «Усіх за краты ня кінуць! Нас большасьць і праўда на нашым баку!»

Сэлфі з Паўлам Латушкам
Сэлфі з Паўлам Латушкам

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, паразважаў у сваім тэлеграм-канале пра тое, колькі яшчэ можа працягвацца беззаконьне ў Беларусі.

«На Лілію Ўладзімераўну (Уласаву, чальца прызыдыюму Каардынацыйнай рады — РС) — заведзена крымінальная справа паводле неіснуючых правапарушэньняў.

Дзіма, Дзяніс (былыя тэлевядоўцы Кахно і Дудзінскі — РС) выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю і былі затрыманыя як асабліва небясьпечныя злачынцы.

Марыя, Мікіта, Сьвятаслаў, Аляксей, Надзея, Андрэй (затрыманыя журналісты незалежных выданьняў — РС) займаліся сваёй прафэсійнай дзейнасьцю і апынуліся за кратамі.

Студэнты беларускіх ВНУ — масавыя затрыманьні за сьветлы погляд будучыні нацыі.

І гэта толькі тры першыя дні восені. Колькі яшчэ будзе працягвацца беззаконьне ў нашай краіне? Пакуль ня кінуць за краты ўсіх? Але нас большасьць і праўда на нашым баку».

Самаідэнтыфікацыю нацыі не спыніць. Беларусы больш ня будуць маўчаць, — падсумаваў Павал Латушка, які ў сярэдзіне жніўня за выказваньне грамадзянскай пазыцыі быў вольнены з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра.

XS
SM
MD
LG