Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбітага падлетка, які быў у коме, хочуць дапытаць у крымінальнай справе аб масавых беспарадках


16-гадовага Цімура М., якога прывезьлі ў 3-ю дзіцячую лякарню Менску з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі, даставілі ў гарадзкую ўправу Сьледчага камітэту.

Як расказаў яго адвакат Станіслаў Абразей са спасылкай на словы сябра старэйшай сястры Цімура, падлетка затрымалі сёньня раніцай і адвезьлі на допыт у рамках артыкулу 293 КК (масавыя беспарадкі), паведамляе Tut.by.

Больш ніякіх абставінаў справы Станіслаў Абразей на гэты момант ня ведае, ён тэрмінова выехаў у Менск да свайго падабароннага.
Цімур М. быў у мэдыкамэнтознай коме, яго даставілі з РУУС у лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеньнем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам сківічна-арбітальнага комплексу, сутаргавым сындромам, параарбітальная гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканін і канцавін, траўматычнымі эрозіямі празарокі абодвух вачэй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG