Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі рыхтуюцца да затрымак з выплатай заробкаў


Улады Беларусі распрацоўваюць меры сацыяльнай падтрымкі працоўных грамадзян на выпадак затрымак з выплатай заробкаў, інфармуе Інтэрфакс.

Як вынікае з падрыхтаванага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны праекту ўказу прэзыдэнта Беларусі «ў выпадку затрымкі выплаты заработнай платы на тэрмін больш за 15 каляндарных дзён работнік мае права, апавясьціўшы наймальніка ў пісьмовай форме за адзін дзень, прыпыніць працу на ўвесь пэрыяд да выплаты заработнай платы».

Пры гэтым работнік мае права адсутнічаць на працоўным месцы ў пэрыяд прыпыненьня працы, але сярэдні заробак за ім не захоўваецца. Акрамя таго, у пэрыяд прыпыненьня працы работнікам дазволяць працаваць поўны дзень па сумяшчальніцтве.

У адпаведнасьці з праектам указу, наймальнік павінен будзе «з паведамленьнем аб уручэньні» паведаміць работніку не пазьней, чым за два дні, пра дату выплаты заработнай платы. У гэтым выпадку работнік абавязаны выйсьці на працу «не пазьней наступнага працоўнага дня пасьля дня выплаты заработнай платы ў поўным аб’ёме», адзначаецца ў дакумэнце.

У праекце агаворваецца, што ў шэрагу выпадкаў не дапускаецца прыпыненьне працы. Пералік такіх выпадкаў вызначыць урад. У якасьці кампэнсацыі за затрымку выплаты зарплаты работнікам такіх прадпрыемстваў плянуецца выплачваць кампэнсацыю ў памеры 3% ад акладу за кожны працоўны дзень затрымкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG