Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідзе вайна з уласным народам», — пісьменьніца Натальля Батракова патлумачыла, чаму не паедзе на Дзень пісьменства

абноўлена

Натальля Батракова.
Натальля Батракова.

Пісьменьніца Натальля Батракова патлумачыла на сваёй старонцы ў Facebook, чаму яна не будзе браць удзелу ў Дні беларускага пісьменства на сваёй малой радзіме ў Бялынічах.

«Ідзе вайна з уласным народам, паляваньне на „ведзьмаў“, шэрагі якіх можа папоўніць любы, хто адкрыта выказвае сваю грамадзянскую пазыцыю, нягледзячы на ўзрост, заслугі, стан здароўя», — напісала пісьменьніца.

6 верасьня ў Бялынічах мае прайсьці Дзень беларускага пісьменства.
«Бялынічы — мая малая радзіма. Я там нарадзілася, там прайшло маё дзяцінства, станаўленьне сьветапогляду, выпрабаваныя першыя перамогі і паразы. Мяне там любяць, мною ганарацца. Гэтак жа як я люблю родны горад, ганаруся сваімі землякамі... Але ў цяперашняй сытуацыі маё сумленьне не дазваляе мне прысутнічаць на мерапрыемстве, дзе старанна будуць рабіць выгляд, што ў краіне нічога не адбываецца... Дарагія землякі, дарагія чытачы! Я хачу быць сумленнай перад вамі і перад сабой... Прабачце, але ў гэтую нядзелю мы з вамі не ўбачымся. У маёй душы няма сьвята. Пакуль няма. Але я веру, што яно будзе, і мы абавязкова сустрэнемся!» ❤️, — напісала Натальля Батракова.

«Я не рэвалюцыянерка па характары, але гэта мая пазыцыя, я не хачу хлусіць сама сабе!», — так пісьменьніца патлумачыла Свабодзе сваё рашэньне і публічны допіс пра яго ў Facebook.

  • Натальля Батракова — беларуская расейскамоўная пісьменьніца, адна з найбольш папулярных у Беларусі, калі меркаваць паводле накладаў яе кніг. Сярод іншага, выдала раманы «Территория души» (2001), «Площадь согласия» (2005), «Миг бесконечности» (2012); зборнікі паэзіі «Состояния души» (2000), «Я играю не по правилам...» (2009), «Экстрасистолы любви» (2014) ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG