Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі не адпавядае заканадаўству». Касьцёл дамагаецца вяртаньня свайго мітрапаліта


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з тым, што 31 жніўня пры перасячэньні мяжы на пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе.

«Недапушчальна, што біскуп Каталіцкага касьцёлу, які зьяўляецца пастырам даручаных яму вернікаў, пазбаўлены магчымасьці знаходзіцца ва ўласнай дыяцэзіі і несьці ў ёй служэньне, даверанае яму сьвятым айцом Францішкам, — гаворыцца ў заяве. — Забарону на ўезд грамадзяніну Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу лічым неадпаведнай дзейнаму заканадаўству. Падобныя дзеяньні органаў улады не спрыяюць будаўніцтву канструктыўных адносінаў паміж дзяржавай і Касьцёлам, ня служаць зьмяншэньню напружанасьці і пераадоленьню падзелу ў грамадзтве».

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі выказвае надзею на тое, што адмова арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ва ўездзе ў Беларусь зьяўляецца толькі прыкрым непаразуменьнем, якое неўзабаве будзе вырашанае, і што падобныя інцыдэнты ня будуць адбывацца ў будучыні.

Раней Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў кіраўніка беларускага Касьцёлу, то той нібыта ўлез у палітыку, уцягнуў туды вернікаў і езьдзіў у Польшчу «атрымліваць задачы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG