Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 15 сутак арышту. Суды над затрыманымі 1 верасьня студэнтамі. Абнаўляецца


Затрыманьні ў Менску. Архіўнае фота.

2 верасьня ў судах Менску разглядаюць адміністрацыйныя справы супраць затрыманых напярэдадні студэнтаў, якія адзначылі Дзень ведаў пратэстам, а таксама журналістаў, якія асьвятлялі гэтыя несакцыянаваныя акцыі.

Журналістаў фармальна спынялі для праверкі службовых пасьведчаньняў, а пасьля абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя першыя выракі.

Студэнты

  • Астроўскі Дзьмітры — 15 сутак (Заводзкі суд, судзьдзя А. Асіпчык)
  • Бартніцкі Ян — 15 сутак (Фрунзенскі суд, судзьдзя А. Някрасава)
  • Шкробава Аляксандра — 15 сутак (Заводзкі суд, судзьдзя А. Някрасава)
  • Шукаловіч Аляксей — 12 сутак (Партызанскі суд, судзьдзя Т. Алейнікава)
  • Плужнікава Ксенія — 10 сутак (Партызанскі суд, судзьдзя Т. Алейнікава)
  • Ярмалкевіч Данііл —10 сутак (Маскоўскі суд, судзьдзя А. Андросава)
  • Карзюк Глеб — 8 сутак (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
  • Якутовіч Я. — 5 сутак (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
  • Янушкевіч Віктар — штраф 675 рублёў (Маскоўскі суд, судзьдзя А. Русак)
  • Стасевіч Уладзіслаў — штраф 405 рублёў (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
  • Кавальчук Любоў — штраф 270 рублёў (Фрунзенскі суд, судзьдзя А. Млечка)

Сьпіс усіх прысудаў можна пабачыць тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG