Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у Маскве заявіў, што ў Беларусі спынілі каляровую рэвалюцыю


Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей
Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей

Цягам трох дзён Расея і Беларусь абмяняюцца візытамі чыноўнікаў высокага рангу.

2 верасьня ў Маскву выправіўся кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей. У размове са сваім калегам Сяргеем Лаўровым ён заявіў, што ўлады краіны «не дазволілі рэалізаваць ўкраінскі сцэнар каляровай рэвалюцыі звонку».

«Сёньня нам даводзіцца адказваць як на ўнутраныя, так і на вонкавыя выклікі. Прычым апошняе ў большай ступені перадвызначае першае. Хачу сказаць, што мы вытрымалі першы націск і не дазволілі ў у Беларусі ўкраінскі сцэнар — сцэнар каляровай рэвалюцыі, арганізаванай звонку», — запэўніў Макей міністра замежных спраў Расеі.

3 верасьня ў Менску чакаюць расейскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусьціна. Пра гэта паведаміў Сяргей Лаўроў. Мэта і дэталі візыту пакуль невядомыя, але чакаецца, што таксама будуць абмяркоўвацца падзеі ў Беларусі і пляны паглыбленьня інтэграцыі.

4 верасьня курс на Маскву возьме міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. На сумесным паседжаньні кіраўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў – удзельніц АДКБ генэрал-маёр выступіць з дакладам «Аб міжнароднай і рэгіянальнай бясьпецы, кансалідацыі намаганьняў у прадухіленьні пагрозы разьвязваньня войнаў і ўзброеных канфліктаў».

Раней Хрэнін заяўляў, што армія «не дазволіць дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі і застанецца з прэзыдэнтам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG