Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні работніцу «Гроднапрамбуду», якая выступала за страйк, выклікалі на допыт па крымінальнай справе


Як у Горадні пагражаюць кіраўніцы страйкаму. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:17 0:00

Як у Горадні пагражаюць кіраўніцы страйкаму. ВІДЭА

У Горадні супрацоўніцу «Гроднапрамбуду» Юлію Сьліўко выклікалі на допыт у СК. Да яе дому прыходзілі невядомыя.

Юлію Сьліўко дапыталі ў Сьледчым камітэце ў якасьці сьведкі па крымінальным артыкуле 342 «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх». Да таго ж яе выклікаюць у РАУС зь невядомай прычыны.

Па некалькіх ранейшых месцах жыхарства Сьліўко прыходзілі невядомыя людзі, прадстаўляліся суседзям праваахоўнікамі, зь якой прычыны шукалі жанчыну — невядома.

Сама Юлія расцэньвае такія дзеяньні як запалохваньне і ціск за сваю грамадзкую пазыцыю. Раней яна плянавала ўдзельнічаць у страйку на прадпрыемстве, выступала на мітынгу і ў СМІ. Сьліўко з сынам часова не жыве па сваім сталым месцы жыхарства, бо баіцца перасьледу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG