Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы адрэгаваў на пагрозу Лукашэнкі закрыць мяжу для грузаў


Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус

У выпадку закрыцьця межаў для міжнародных грузаў Беларусь пацерпіць больш за ўсіх, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Эканоміка Беларусі цяпер знаходзіцца на мяжы поўнага каляпсу. Гэта на самой справе сытуацыя значнага крызісу. І ўсё, што яны кажуць ці робяць, трэба абдумваць, бо ўсё абернецца бумэрангам, у першую чаргу, для іх саміх. Магчыма, іншыя таксама пацярпяць, але значна большая шкода будзе для краіны, якая перажывае асаблівы крызіс. У дадзеным выпадку ня толькі палітычны, але і эканамічны», — піша агенцтва Delfi.

Так Лінас Лінкявічус адрэагаваў на адказ афіцыйнага Менску пасьля абвешчаных краінамі Балтыі санкцый. Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў, што можа закрыць межы пад Берасьцем і Горадняй.

Лінкявічус таксама адхіліў абвінавачваньні з боку міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова, што Літва дзейнічае недэмакратычнымі мэтадамі з кандыдатам ад беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай.

«Літва ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых краін, у тым ліку Беларусі, бо ў яе на гэта няма права, і няма такіх намераў. Адзінае, мы ўмяшаліся, калі дапамаглі тым, у дачыненьні да каго паўстала пагроза бясьпецы, а можа і жыцьцю. Такіх было звыш 60, ня толькі Ціханоўская. Супраць іх на самой справе выкарыстоўваліся гэтыя недэмакратычныя мэтады, пра якія кажа Лаўроў», — дадаў міністар.

Адносна Сьвятланы Ціханоўскай і яе штабу рэальны ўнёсак Літвы — гэта прыстаўленая ахова, адзначыў кіраўнік МЗС. Ва ўсім астатнім яны дзейнічаюць аўтаномна, маюць зносіны з тымі, з кім хочуць кантактаваць.

Лінас Лінкявічус таксама заявіў, што прапанаваны Літвой шлях вырашэньня беларускага крызісу — новыя, сумленныя, дэмакратычныя выбары.

31 жніўня Літва, Латвія і Эстонія ўвялі пэрсанальныя санкцыі ў дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 29 высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG