Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава заявіла, што гатовая стаць лідэрам новай партыі


Марыя Калесьнікава, 18 жніўня 2020 году.
Марыя Калесьнікава, 18 жніўня 2020 году.

У інтэрвію расейскай газэце «Коммерсант» Марыя Калесьнікава прызнала,што праз адсутнасьць зьняволенага Віктара Бабарыкі, па сутнасьці, становіцца лідэрам стваранай партыі.

«Так, я разумею, што раблюся гэтым лідэрам... Вядома, са мной адбываюцца значныя трансфармацыі. Я прымаю шмат рашэньняў, якія могуць паўплываць на цяперашнюю сытуацыю. Бяру на сябе адказнасьць. І я ня буду хлусіць: мне нялёгка. Мяне падтрымлівае клясная каманда, без такой падтрымкі я б не змагла. З другога боку, у мяне вельмі моцная матывацыя. Гэта свабода людзей, якія знаходзяцца ў СІЗА або ў турмах. Пакуль яны не на свабодзе, я не змагу спакойна жыць», — адзначыла сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады.

Напярэдадні Марыя Калесьнікава абвясьціла, што яна і чальцы штабу Віктара Бабарыкі ствараюць палітычную партыю «Вместе». Па яе словах, гэта шлях, які трэба прайсьці да канца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG