Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты Менску нясуць пэтыцыю міністру адукацыі з патрабаваньнем сумленных выбараў


Студэнцкая аўдыторыя, ілюстрацыйнае фота
Студэнцкая аўдыторыя, ілюстрацыйнае фота

Па Менску рушыла калёна студэнтаў БНТУ і БДУІР, да іх далучаюцца навучэнцы іншых ВНУ. Яны пад нацыянальнымі сьцягамі і з плякатамі палітычнага зьместу.

Студэнты плянуюць падпісаць пэтыцыю за справядлівыя выбары і перадаць яе міністру адукацыі, перадае тэлеграм-канал Onliner.by.

Паводле відавочцаў, раніцай 1 верасьня каля галоўнага будынка БНТУ затрымалі дзяўчыну, якая зьбірала подпісы. Таксама ў студэнцкім чаце паведамляецца пра затрыманьне яшчэ аднаго хлопца.

Тым часам студэнты МДЛУ каля ўваходу ва ўнівэрсытэт «злавілі» міністра замежных спраў Уладзімера Макея і прапанавалі яму падпісаць пэтыцыю за свабодныя выбары. Той адмовіўся, паведамляе «Наша Ніва».

Каб сарваць студэнцкія страйкі, у ВНУ накіравалі чыноўнікаў высокага рангу. Іх сустрэчы з калектывамі заплянавалі акурат на час, калі быў прызначаны збор на акцыі пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG