Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аслабляюць пачуцьцё патрыятызму». Савет бясьпекі расказаў, за якія артыкулы заблякавалі «Нашу Ніву»


Сайт выданьня «Наша ніва»
Сайт выданьня «Наша ніва»

«Наша Ніва» расказала, што рэдакцыя атрымала ліст ад міністра інфармацыі Беларусі Ігара Луцкага, у якім тлумачыцца, чаму быў заблякаваны сайт выданьня.

Міністар адзначае, што Савет бясьпекі мае прэтэнзіі да васьмі артыкулаў (у арыгінале прыводзяцца іх вэрсіі на расейскай мове):

  1. Забойства берасьцейскага дэманстранта Генадзя Шутава: 10 пытаньняў, на якія няма адказаў. Знайшлося відэа
  2. «Гук дубінак не забыць ніколі». Затрыманы мянчук зьняў жудаснае відэа ў аўтазаку (гэты артыкул «Наша Ніва» перадрукавала з парталу Tut.by)
  3. «Дзеяньні сілавікоў нагадваюць зьверствы фашысцкіх акупантаў». Зварот кіраўнікоў грамадзкіх арганізацый і творчых саюзаў
  4. «Што, пераменаў захацеў, с*чара?». Расповед менчука, які запытаўся ў амапаўцаў дарогу
  5. Натоўп людзей у чорным зьбіваў таксіста падчас пратэстаў. Машыну да гэтага часу не знайшлі
  6. «Як у кіно пра канцлягер». Чатыры гісторыі пра тое, як сілавікі зьбівалі і зьдзекаваліся ў Віцебску (артыкул, перадрукаваны з сайта Свабоды)
  7. Сілавік зь вядомага фота: я ратаваў хлопца, які быў пад алькаголем і наркотыкамі. Хлопец: ні слова праўды
  8. «Не мае ніякай юрыдычнай сілы». Што за паперку падпісваюць тыя, каго адпускаюць сілавікі

Усе артыкулы прысьвечаныя пасьлявыбарчым падзеям у Беларусі, у іх апісваюцца жорсткія дзеяньні сілавікоў пры затрыманьні мірных пратэстоўцаў, яны збольшага грунтуюцца на сьведчаньнях людзей, якія сталі ахвярамі гвалту сілавікоў і расказалі пра гэта СМІ.

На думку чыноўнікаў, гэтыя артыкулы «штучна ствараюць напружаньне і супрацьстаяньне паміж грамадзтвам і дзяржавай, зьніжаюць матывацыю да эфэктыўнай працы і гаспадарчай дзейнасьці, распаўсюджваюць недакладную альбо сьвядома скажоную інфармацыю, здольную нанесьці страты нацыянальным інтарэсам, а таксама аслабляюць пачуцьці патрыятызму, гатоўнасьці грамадзян да ўзброенай абароны незалежнасьці».

У сувязі з гэтым доступ да сайта nn.by абмежаваны. Тэрмін, на працягу якога будуць дзейнічаць абмежаваньні, не называецца.

28 жніўня ўлады заблякавалі сайты «Нашай Нівы» і Naviny.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG