Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыкі паведамілі, што Мікалай Лукашэнка забраў дакумэнты зь Ліцэю БДУ


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, архіўнае фота

Як паведамілі Свабодзе выкладчыкі Ліцэю БДУ, малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай забраў дакумэнты з гэтай навучальнай установы.

Інфармацыю таксама пацьвердзілі «Эўрарадыё» супрацоўнікі ўстановы на ўмовах ананімнасьці.

У афіцыйным камэнтары «Эўрарадыё» дырэктар Ліцэю БДУ Ігар Варакса не пацьвердзіў і не зьняпраўдзіў гэтую вестку.

«Мы не камэнтавалі, калі пайшла інфармацыя, што Мікалай Лукашэнка нібыта зьбіраецца ў нас вучыцца. Адпаведна, і цяпер няма сэнсу камэнтаваць. У Ліцэй ён паступаў, дакумэнты прыносіў. А што адбывалася далей — толькі ў асабістым кабінэце вядома тым, хто паступаў.

Мы ніякія вынікі [іспытаў] не публікуем. У нас паступалі 1739 чалавек, і мы не апавядаем ні пра кога», — сказаў Ігар Варакса.

Свабода зьвярнулася па камэнтар з гэтай нагоды да прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, але адказу пакуль не атрымала.

Ліцэй БДУ — наймацнейшая ўстанова сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Сярод яе вучняў і выпускнікоў — нямала пераможцаў міжнародных алімпіядаў у школьных прадметах.

У канцы ўступнай кампаніі зьявілася была інфармацыя, што ў Ліцэй БДУ, у клясу біялягічнага профілю паступіў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG