Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі Літвы пракамэнтаваў пагрозы Лукашэнкі


Порт у Клайпедзе
Порт у Клайпедзе

Міністар эканомікі і інавацыі Літвы Рымантас Сінкявічус адрэагаваў на пагрозы Аляксандра Лукашэнкі адмовіцца ад паслуг порту ў Клайпедзе для перавозкі беларускіх грузаў.

«Самі заявы пагрозьлівыя, яны прымушаюць пачаць аналіз сытуацыі. Магчыма, урад Беларусі зможа пераканаць прэзыдэнта падлічыць страты і, думаю, здаровы сэнс павінен перамагчы», – сказаў журналістам Сінкявічус, якога цытуе Delfi.

«Без ацэнкі той выгады, якую атрымлівае Беларусь, паслуг і цэн, якія атрымлівае пры перавалцы грузаў праз парты Літвы, яны пакараюць самі сябе, а ня толькі нашы прадпрыемствы, якія аказваюць паслугі», – дадаў ён.

28 жніўня прэмʼер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што санкцыі ў адказ, якімі пагражаў Літве і Польшчы Аляксандар Лукашэнка, у першую чаргу ўдараць па Беларусі.

«Цяжка зразумець: наколькі трэба чапляцца за ўладу і ненавідзець свой народ, каб праз закранутыя амбіцыі рашыцца шкодзіць сваёй дзяржаве і яе грамадзянам», — напісаў Сквярняліс ў сваім акаўнце ў Facebook.

«Калі рашэньні, пра якія сёньня гаворыць Лукашэнка, будуць прынятыя, яны ў першую чаргу ўдараць па самой Беларусі», — дадаў ён.

Лукашэнка 28 жніўня заявіў, што гатовы ўвесьці санкцыі ў адказ у дачыненьні да Літвы і Польшчы, якія плянуюць прыняць меры супраць уладаў Беларусі ў адказ на фальсыфікацыі выбараў і дзеяньні сілавых структураў супраць мірных пратэстоўцаў.

Лукашэнка паабяцаў спыніць транзыт празь Беларусь у Расею і Кітай і заявіў, што Беларусь ня будзе выкарыстоўваць парты Літвы для экспарту сваёй прадукцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG