Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманую журналістку БелаПАН забрала «хуткая»


Тацяна Каравянкова, архіўнае фота
Тацяна Каравянкова, архіўнае фота

Машына хуткай дапамогі забрала з Кастрычніцкага РУУС журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяну Каравянкову, у якой падняўся ціск у ноч на 28 жніўня. Пра гэта напісалі ў тэлеграм-канале Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Каравянкову адвезьлі ў 3-ці клінічны шпіталь Менску. Яе суправаджала галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

Каравянкову разам зь іншымі журналістамі затрымалі ўвечары 27 жніўня на менскай плошчы Незалежнасьці падчас акцыі пратэсту каля Чырвонага касьцёла.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала, што журналістаў не затрымлівалі, а даставілі ў Кастрычніцкае РУУС для праверкі «дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць законнасьць іх прафэсійнай дзейнасьці». Журналісты зарэгістраваных СМІ, а таксама замежныя журналісты, акрэдытаваныя пры Міністэрстве замежных справаў, будуць адпушчаныя, паабяцала Чамаданава.

Як разьвіваліся падзеі

  • Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст.
  • Пасьля 18-й гадзіны на плошчы Свабоды затрымалі некалькі дзясяткаў журналістаў, сярод іх фатограф Радыё Свабода Ўладзімер Грыдзін. Журналістаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Кастрычніцкае РУУС «для праверкі дакумэнтаў».
  • На плошчы Свабоды сабраліся некалькі соцень пратэстоўцаў, у многіх на плячах — бел-чырвона-белыя сьцягі, у руках плякаты. Яны сталі ў калёну і рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці, сьпяваючы «Магутны Божа».
  • Праспэктам Незалежнасьці ўжо ішла калёна ў тысячу чалавек. Дэманстранты несьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі і абразы, спыняліся на чырвонае сьвятло.
  • На плошчы Незалежнасьці са сьцягамі і плякатамі сабраліся каля тысячы чалавек. АМАП заблякаваў прыступкі да Чырвонага касьцёла, не пускаючы людзей з плошчы да касьцёла. Паступова АМАП пачаў ачапляць плошчу, выцясьняючы людзей. У 19.30 пачаліся затрыманьні. Сярод дзясяткаў затрыманых і журналісты Свабоды Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Рабчык і Алесь Дашчынскі. Наш стрым сілавікі спынілі ў жывым эфіры.
  • Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра больш як 200 затрыманых толькі на плошчы Незалежнасьці. СЬПІС ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG