Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не хачу цяпер быць ў шэрагах дзяржаўных службоўцаў», — самая маладая дэпутатка Менскага гарсавету склала паўнамоцтвы

абноўлена

Вольга Цесакова (справа)
Вольга Цесакова (справа)

Вольга Цесакова лічыць немагчымым выконваць дэпутацкія абавязкі ў сытуацыі, якая склалася ў краіне.

«Згодна з правіламі дэпутацкай этыкі дэпутат Савету павінен асабістым прыкладам спрыяць умацаваньню дзяржаўнай дысцыпліны, выкананьню грамадзянскіх абавязкаў, забесьпячэньню правоў і законных інтарэсаў грамадзяніна», — адзначае Вольга Цесакова ў сваёй заяве.

«Усе, хто жыве ў Менску, не засталіся абыякавымі да тых падзеяў, якія адбыліся з 9 па 12 жніўня. Адна рэч, калі ідзецца пра нейкіх незнаёмых табе людзей, пра якіх чытаеш у СМІ. Іншая рэч, калі пацярпелі твае блізкія і знаёмыя, людзі з рэальнымі гісторыямі, якіх ты непасрэдна ведаеш», — патлумачыла Свабодзе сваё рашэньне Вольга.

Belarus -- Volha Ciesakova, ex-deputy in Minsk
Belarus -- Volha Ciesakova, ex-deputy in Minsk

На ўдакладняльнае пытаньне, хто зь яе блізкіх ці сяброў пацярпеў, Вольга адказваць адмовілася, заўважыўшы, што гэта асабістае.
Яна вельмі чакала больш акрэсьленай і зразумелай пазыцыі ад усяго гарадзкога савету дэпутатаў.

«Але ў суботу на фэйсбуку зьявілася нейкая няўцямная адпіска. Мне падалося гэта недастатковым. Маўляў, „мы за мір“. Там не было канкрэтнай пазыцыі», — кажа Цесакова.

Вольга расказала, што асобныя дэпутаты гарсавету сапраўды дапамагаюць людзям: падвозяць на мітынгі ежу, ваду. Калегі прасілі яе застацца, пераконвалі, што яна можа прынесьці больш карысьці, будучы дэпутатам.

«Але мне маральна некамфортна. Я не хачу быць у шэрагах дзяржаўных службоўцаў», — адказала яна,

Вольга Цесакова (зьлева з плякатам)
Вольга Цесакова (зьлева з плякатам)

Ніхто з кіраўніцтва гарсавету з Вольгай ня зьвязваўся.
Працэдура складаньня паўнамоцтваў даволі няпростая, патлумачыла яна. Заяву яна падала ў мінулы панядзелак. Спачатку праходзіць паседжаньне профільнай камісіі, потым сэсія гарсавету.

Вольга Цесакова стала дэпутатам Менскага гарсавету ў лютым 2018 году, калі была яшчэ студэнткай хімічнага факультэту БДУ і жыла ў інтэрнаце «Студэнцкай вёскі». На выбарах яна перамагла двух канкурэнтаў.

Цяпер Вольга працуе ў прыватнай лізінгавай кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG