Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя пільнавалі Латушку ля дому і офісу


Павал Латушка. 26 жніўня 2020 г.
Павал Латушка. 26 жніўня 2020 г.

Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка каля свайго дому заўважыў назіраньне з боку невядомых у чорных масках, якія ехалі на машыне Geely.

Невядомыя таксама былі ля офісу на вуліцы Харужай у Менску. «Вонкавае назіраньне» зьехала, як толькі ён зайшоў у офіс.

«Разглядаю гэта як чарговы акт псыхалягічнага ціску», — заявіў Латушка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG