Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі стварылі сумесны Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі супраць удзельнікаў мірных акцый.

«Мы будзем працаваць па адзінай мэтадалёгіі і зьбіраць інфармацыю ў адзіную базу. Мы ведаем, як цяжка сёньня ахвярам катаваньняў, і не жадаем, каб людзі спазналі шматлікія апытаньні. Мы хочам сабраць як мага больш фактаў і доказаў, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасьці», — гаворыцца ў заяве.

Камітэт будзе:

  1. Фіксаваць выпадкі катаваньняў;
  2. Шукаць сьведак і сьведчаньні катаваньняў;
  3. Ідэнтыфікаваць падазраваных у катаваньнях і нялюдзкім абыходжаньні;
  4. Апрацоўваць атрыманую інфармацыю;
  5. Сумесна з адвакатамі рыхтаваць судовыя пазовы і юрыдычнае суправаджэньне людзей, якія сталі ахвярамі катаваньняў;
  6. Рыхтаваць паведамленьні і скаргі ў міжнародныя органы;
  7. Рыхтаваць справаздачу па сабранай інфармацыі, якая будзе прадстаўленая як грамадзкасьці Беларусі, так і міжнародным арганізацыям і інстытутам.

Да Камітэту далучыліся «Прававая ініцыятыва», Human Constanta, Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчын «Яе правы», украінская Хэльсынская група па правах чалавека, Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў, грамадзкае аб’яднаньне «Зьвяно», Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, грамадзкая арганізацыя Truth Hounds, Асацыяцыя ўкраінскіх назіральнікаў за правамі чалавека ў дзейнасьці праваахоўных органаў, дабрачынная арганізацыя «Ўсход-СОС».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG