Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зло перамагчы дабром і не дапусьціць у далейшым зла», — новы праваслаўны мітрапаліт Веньямін зьвярнуўся да вернікаў


Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веньямін
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веньямін

Біскуп Веньямін, абраны мітрапалітам Менскім і Заслаўскім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі, зьвярнуўся да вернікаў Беларускай праваслаўнай царквы.

Ён падкрэсьліў, што першае слова ў новай якасьці ня будзе ўрачыстым і ўзьнёслым. Яно будзе «ад болю сэрца за родны народ і зямлю нашу».

«Смутак і перажываньні ад часу Вялікага посту да сёньняшняга дня імкліва зьмяняюць адзін аднаго. Мы шукаем выйсьця і пакуль не знаходзім. Як рабілі ў падобных выпадках нашы набожныя продкі і чаму вучаць нас сьвятыя? У чым духоўнае асэнсаваньне таго, што адбываецца? Бог зьвяртаецца да чалавека шэптам любові, а калі ён не пачуты — голасам сумленьня. Трэба вярнуць сьвятло на нашу зямлю і ў свае сэрцы», — прамовіў патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Ён нагадаў, што ў гэтыя дні завяршаецца Ўсьпенскі пост, у часе якога трэба ўзмацніць грамадзкую і асабістую малітву за Беларусь.

«Апошнія журботныя падзеі ў нашай Айчыне адбыліся ад таго, што сэрцы нашы схіліліся ў нядобры бок, ад таго, што сьвятло Хрыста не змагло зазьзяць у гэты цёмны час, калі выявіўся грэх беззаконьня. Веру, што калі мы натхнёна, са стараннасьцю і аднадушна выканаем намер правесьці гэтыя тры дні праз пост, малітву і пакаяньні, то зразумеем, што нам, жыхарам Беларусі, трэба зрабіць, каб зло перамагчы дабром і не дапусьціць у далейшым зла», — падсумаваў біскуп Веньямін.

25 жніўня мітрапаліт Павал быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Такое рашэньне прыняў Сьвяты Сынод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэньні ў Маскве. Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін з захаваньнем за ім часовага кіраваньня Барысаўскай япархіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG