Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны назвала палітызаванымі абвінавачаньні ў парушэньні паветранай прасторы Літвы


Беларуска-літоўская мяжа
Беларуска-літоўская мяжа

У дэпартамэнце міжнароднай вайсковай супрацы Міністэрства абароны Беларусі лічаць абвінавачаньні ў парушэньні паветранай прасторы Літвы неабгрунтаванымі, бяздоказнымі і палітызаванымі.​

Крыніца: тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

Паводле ведамства, на 16:00 26 жніўня літоўскі бок не прадаставіў інфармацыю «аб’екыўнага кантролю» пра інцыдэнт.

24 жніўня ў МЗС быў выкліканы пасол Беларусі ў Літве, якому была ўручаная нота пратэсту супраць парушэньня дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе МЗС краіны.

«Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору», — паведаміў у панядзелак BNS міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Ён заявіў, што верталёт быў бачны ў Мядзінінкаі, у канцы жывога ланцуга людзей. «Яго можна было бачыць візуальна. У нас ёсьць інфармацыя нашага кантролю за паветранай прасторай, што ёсьць парушэньне», — дадаў кіраўнік дыпляматычнай службы Літвы.

Раней паведамлялася, што беларускае Мінабароны спыніла спробу парушэньня паветранай прасторы Беларусі з боку Літвы. Адтуль быў запушчаны «зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сымболікай».

«Экіпажы верталётаў МІ-24 перарвалі палёт паветраных шароў без выкарыстаньня зброі».

Літва сьцьвярджае, што, ганяючыся за паветранымі шарыкамі з беларускім нацыянальным сьцягам, беларускі верталёт заляцеў у літоўскую паветраную прастору каля Меднікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG