Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая буйная фэдэрацыя прафсаюзаў ЗША асудзіла фальсыфікацыю выбараў і перасьлед дэманстрантаў і працаўнікоў у Беларусі


Мікалай Зімін, беларускі прафсаюзы дзяяч, які быў арыштаваны
Мікалай Зімін, беларускі прафсаюзы дзяяч, які быў арыштаваны

Амэрыканская фэдэрацыя працы — Кангрэс прамысловых прафсаюзаў (American Federation of Labor and Congress of Industrial Organizations) зьвярнулася зь лістом да Аляксандра Ярашука, старшыні Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў.

Прыводзім пераклад ліста:

«АФП-КПП асуджае недэмакратычныя выбары прэзыдэнта Беларусі і наступны дзяржаўны гвалт над працаўнікамі і пратэстоўцамі. AФП-КПП – найбуйнейшая прафсаюзная фэдэрацыя ЗША, выказвае салідарнасьць з прафсаюзамі, незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці і грамадзянамі Беларусі, якія заклікаюць да свабодных і справядлівыя выбары і патрабуюць павагі іх палітычных правоў і правоў чалавека.

Выбарчы працэс у Беларусі суправаджаўся нелегітымным перасьледам і адмовай у рэгістрацыі кандыдатаў ад апазыцыі, запалохваньнем выбарнікаў і фальсыфікацыяй вынікаў выбараў. Паводле дадзеных шматлікіх беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і назіральнікаў за выбарамі, гэты сфабрыкаваны вынік маскіруе рэальныя лічбы, якія паказалі перамогу кандыдата ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай. Гэта прымусіла беларусаў па ўсёй краіне выказаць пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў. Да пратэстаў далучыліся незалежныя прафсаюзы і працоўныя на хвалі спантанна арганізаванага страйку, які спыніў вытворчасьць на шматлікіх дзяржаўных прадпрыемствах, нягледзячы на рэальную пагрозу звальненьня, помсты, арышту і катаваньняў.

Былы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) Мікалай Зімін быў арыштаваны 10 жніўня за ўдзел у акцыях пратэсту. Яго жорстка зьбілі і адмовілі ў мэдычнай дапамозе, нягледзячы на тое, што ў выніку катаваньняў ён заставаўся ў крытычным стане. Хаця ён быў асуджаны на 25 сутак пазбаўленьня волі, 15 жніўня ён быў вызвалены і нарэшце змог зьвярнуцца па мэдычную дапамогу.

Зімін – адзін з 7000 мірных дэманстрантаў, арыштаваных падчас дэманстрацыяў, якія пачаліся два тыдні таму. Шмат хто з вызваленых паведамляў пра катаваньні і парушэньні правоў чалавека ў турмах. АМАП, узброены гранатамі, сьлезацечным газам, вадамётамі, гумавымі кулямі і вайсковай тэхнікай, спрабаваў раздушыць акцыі пратэсту, забіўшы двух пратэстоўцаў і параніўшы яшчэ сотні. Улады абмежавалі Інтэрнэт і мабільную сувязь, каб прадухіліць свабодны распаўсюд інфармацыі пра выбарчыя маніпуляцыі, акцыі пратэсту і міліцэйскі гвалт.

АФП-КПП ад імя сваіх 12,5 мільёнаў чальцоў заклікае ўрад Беларусі неадкладна спыніць перасьлед удзельнікаў акцыяў пратэсту і вызваліць усіх палітвязьняў, у тым ліку старшыню Незалежнага прафсаюзу гарнякоў. Беларусі Максіма Сераду. Улады Беларусі таксама павінныя паважаць асноўныя палітычныя правы і правы чалавека, уключаючы свабоду сходаў, слова, асацыяцыяў і друку, а таксама права беларускіх працаўнікоў ствараць незалежныя прафсаюзы і ўдзельнічаць у іх працы, а таксама права беларускага народу выбіраць уладу на свабодных і сумленных выбарах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG