Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвята Незалежнасьці ў Менску. ВІДЭА

Плошча Незалежнасьці, 25 жніўня
Плошча Незалежнасьці, 25 жніўня

Увечары 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданьне прынятай год перад гэтым Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР статусу Канстытуцыйнага закону.

Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці, на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары сабралася некалькі тысяч чалавек.

20:21 На плошчы Незалежнасьці каля 5 тысяч чалавек. Людзі запалілі ліхтарыкі, слухаюць выступоўцаў.

19:48 На плошчы Незалежнасьці каля 3 тысяч чалавек. Міліцыя ня ўмешваецца, яе не відаць. Праз аўдыёзапіс людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.

Сьвята Незалежнасьці пад парасонамі. Фотагалерэя

1/17
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
2/17

Выступае Лявонці Зданевіч
3/17 Выступае Лявонці Зданевіч
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
4/17

Міліцыя не хацела прапускаць на плошчу тых, хто ішоў са сьцягамі
5/17 Міліцыя не хацела прапускаць на плошчу тых, хто ішоў са сьцягамі
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
6/17

Выступае Юры Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»
7/17 Выступае Юры Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
8/17

9/17

10/17

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і член Прэзыдыюму ВС, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі
11/17 Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і член Прэзыдыюму ВС, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
12/17

13/17

14/17

15/17

Сяргей Антончык 
16/17 Сяргей Антончык 
​Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары, нягледзячы на дождж, сабраліся тысячы чалавек. 
17/17

Previous slide
Next slide

19:47 У жывым эфіры Свабоды выказалася настаўніца, яна сказала, што да гэтага ўдзельнічала ў мітынгу настаўнікаў ля Міністэрства адукацыі.

«Я займаюся выхаваньнем дзяцей. Мне вельмі балюча бачыць непаўналетняе дзіця з аўтаматам. І наш прэзыдэнт, які нас абараняе і павінен нас берагчы, гатовы пайсьці на нас са зброяй».

19:18 Ля Чырвонага касьцёла пачалі сьпяваць гімн «Магутны Божа».

18:52 Людзі стаяць пад дажджом, скандуюць «Свабоду!», «Верым, можам, пераможам!».

18:47 Над плошчай Незалежнасьці з адміністрацыйных будынкаў уключылі вельмі гучную музыку, як гэта было ў іншыя дні. Людзі на гэта крычаць: «Гэта наша плошча!».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG