Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскае МЗС рэкамэндавала беларускаму «не адмаўляцца ад каштоўных сяброўскіх парад»


Будынак МЗС Украіны ў Кіеве.
Будынак МЗС Украіны ў Кіеве.

Такім чынам украінскае замежнапалітычнае ведамства пракамэнтавала нэгатыўную рэакцыю Менску на прапанову Ўладзіміра Зяленскага правесьці новыя выбары.

«Для нас Беларусь — суседняя дзяржава, мы заўсёды імкнуліся і імкнёмся да сяброўскіх стасункаў зь ёй, — адзначае МЗС Украіны. — Разумеем эмацыйную перагрузку калег зь беларускага МЗС, але рэкамэндуем не адмаўляцца ад каштоўных сяброўскіх парад».

«Досьвед украінскай Рэвалюцыі годнасьці вучыць менавіта таму, што ня слухаць думкі грамадзтва і парады сяброў, а замест гэтага пракладаць сабе дарогу наперад дубінкамі — гэта шлях у нікуды. Мы шчыра зычым Беларусі годна прайсьці ўсе выпрабаваньні, умацаваць сваю незалежнасьць і дэмакратыю», — гаворыцца ў камэнтары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG