Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна. Фотагалерэя

Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяньня». Паводле задумы арганізатараў, «Ланцуг пакаяньня» павінен расьцягнуцца больш як на 13 км ад Курапат да 1-га завулка Акрэсьціна, дзе разьмешчаны цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Сюды масава звозілі дэманстрантаў, затрыманых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Выходзячы з ЦВП, людзі расказвалі пра гвалт і зьдзекі з боку сілавікоў.

XS
SM
MD
LG