Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую настаўніцу, якую затрымалі, калі яна выкідала сьмецьце, пасадзілі ў ізалятар


Гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Міжгародняй, ілюстрацыйнае фота
Гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Міжгародняй, ілюстрацыйнае фота

Гомельскую настаўніцу Іну Барысенку, затрыманую 21 жніўня, пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду, які будзе ў панядзелак 24 жніўня. Пра гэта Свабодзе паведаміла яе дачка Тацяна. Па якім артыкуле будзе суд — невядома.

Сёньня каля 13.30 Іна Барысенка пайшла выкідаць сьмецьце ў хатнім адзеньні і не вярнулася дахаты. Дачка шукала яе і даведалася, што маці схапіла міліцыя. Яна больш за чатыры гадзіны прастаяла пад Цэнтральным РАУС, але ніхто ёй ня даў ніякай інфармацыі пра маці.

Тацяна дадала, што маці хадзіла на акцыі пратэсту ў Менску і Гомлі, давала інтэрвію незалежным СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG