Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных справаў дало сваё тлумачэньне наконт зьніклых людзей


Міністэрства ўнутраных справаў апублікавала адмысловае паведамленьне наконт масавых зваротаў аб зьнікненьні людзей.

У ім сказана:

З 9 жніўня ў органы ўнутраных справаў па ўсёй краіне паступілі сотні зваротаў і заяваў грамадзян аб зьнікненьні іхных сваякоў і знаёмых. Большасьць тых, хто зьвярнуўся, лічаць, што зьнікненьні зьвязаныя з затрыманьнямі ўдзельнікаў масавых беспарадкаў, абвінавачваючы міліцыю ў ненадаваньні інфармацыі пра затрыманых.

Супрацоўнікі падразьдзяленьняў крымінальнага вышуку краіны кругласутачна працуюць з такімі зваротамі і заявамі. Амаль усе зь іх на гэты момант, 21 жніўня, апрацаваныя, засталося некалькі дзясяткаў. Але заявы працягваюць паступаць, няхай і ня так актыўна.

Паводле МУС, у выніку праведзенай працы можна зрабіць наступныя высновы:

  • некаторыя грамадзяне адбываюць пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту за супрацьпраўныя дзеяньні. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку правяраюць інфармацыю пра знаходжаньне іх у месцах ізаляцыі і паведамляюць пра гэта заяўнікам;
  • значная частка заяўленых грамадзян зьехала на заробкі ці ў адпачынак за мяжу, нікога не папярэдзіўшы;
  • частка людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцьця, зьнікала рэгулярна і раней;
  • большасьць грамадзян з правераных затрымліваліся праваахоўнікамі, але на момант праверкі былі вызваленыя і былі зьдзіўленыя тым, што хтосьці разьмясьціў іхныя дадзеныя ў агульным доступе,

— гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG