Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жабінцы зладзілі вечар памяці берасьцейца, які загінуў падчас пратэстаў


Вечар памяці Генадзя Шутава ў Жабінцы
Вечар памяці Генадзя Шутава ў Жабінцы

Генадзь Шутаў памёр 19 жніўня ў менскім вайсковым шпіталі ад агнястрэльнага раненьня ў галаву.

«Сабралася шмат людзей, прыехалі байкеры, тут фатаздымкі, кветкі», — кажа адна з удзельніц вечара.

У 44-гадовага берасьцейца Генадзя Шутава ва ўпор са сьпіны стралялі сілавікі 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасьця падчас пратэстаў. Яго даставілі ў берасьцейскую бальніцу, а потым верталётам у Менскі вайсковы шпіталь. У яго было адкрытае пранікальнае агнястрэльнае раненьне чэрапа.

Дачка сказала Свабодзе, што цела бацькі сваякам дагэтуль не аддалі, таму дзень пахаваньня пакуль невядомы.

«Сказалі, што да панядзелка дакладна не аддадуць, маўляў, яшчэ будуць нейкія экспэртызы. Я была ў Сьледчым камітэце, яны кажуць, што па законе яны маюць права трымаць цела столькі, колькі ім патрэбна для правядзеньня ўсіх экспэртыз», — сказала Наста, дачка нябожчыка.

«Я не разумею, чаму яго там трымаюць, бо апэрацыі былі зробленыя і было бачна і зразумела, што і як зь ім адбывалася. Таму я не разумею, чаго яны гэтым хочуць дамагчыся», — кажа Наста.

Сваякі хочуць пахаваць Генадзя Шутава ў Жабінцы. У гэтым горадзе жыве яго маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG