Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала ў Варшаве сустрэўся з кіраўніком МЗС Польшчы


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала сустрэўся ў Варшаве зь міністрам замежных спраў Польшчы Яцкам Чапутовічам, паведамляе «Інтэрфакс».

«Насычаны першы дзень у Варшаве. Адбыўся візыт у міністэрства замежных спраў Польшчы. Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч адзначыў, што выгляд сталіцы Беларусі і многіх іншых гарадоў, дзе тысячы людзей пратэстуюць супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, паказвае, што наш народ поўны рашучасьці і жадае дамагчыся мірных пераменаў», — заявіў Цапкала пасьля сустрэчы.

Палітык таксама адзначыў, што выказаў падзяку Польшчы за падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, «перш за ўсё, за гатоўнасьць дапамагчы рэпрэсаваным і пацярпелым падчас нядаўніх дэманстрацыяў у Беларусі». «У дадатак да існуючай падтрымкі, новыя рамкі дапамогі будуць выкладзены ў „Пляне салідарнасьці зь Беларусьсю“, пра які нядаўна абвясьціў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі», — сказаў Цапкала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG