Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Польшчы паабяцаў аблегчыць уезд у краіну для беларусаў


Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі.

«Мы хочам запэўніць вас, што ў найбліжэйшы час прадставім спрошчаныя працэдуры для людзей, якія хочуць уехаць у Польшчу зь Беларусі», —​ заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, якога цытуе Польскае радыё.

Прэм’ер-міністар падкрэсьліў, што Польшча была адной з краін Эўразьвязу, у якой у 2019 годзе выдалі найбольш візаў грамадзянам Беларусі, і ягоны ўрад хоча працягваць гэтую палітыку.

«Беларуская супольнасьць, якая прыяжджае ў Польшчу, хай гэта будуць студэнты ці сэзонныя рабочыя, вельмі дапамагае польскай эканоміцы. Мы хочам запэўніць вас, што неўзабаве мы прадставім працэдуры спрашчэньня для тых, хто хоча паехаць у Польшчу зь Беларусі, напрыклад далучыцца да працэсу навучаньня ў ВНУ»,— сказаў прэм’ер Маравецкі.

Такое аблягчэньне працэдур уезду для беларусаў у Польшчу чакаецца ў кастрычніку 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG