Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы ўнёс Лукашэнку ў «чорны сьпіс» неўязных


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

МЗС Літвы ўнёс кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну. Сьпіс перададзены ў Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе РИА Новости.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Лінас Лінкявічус адзначыў, што ў гэтым сьпісе агулам 32 асобы, якіх Літва лічыць зьвязанымі з фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі і з катаваньнямі пратэстоўцаў.

Раней ён ужо паведамляў у Twitter, што Літва вітае рашэньне Эўрапейскай Рады аб пэрсанальных санкцыях у дачыненьні да адказных за рэпрэсіі ў Беларусі. «Літва запускае працэс увядзеньня нацыянальных санкцый супраць тых, хто нясе адказнасьць за цынічную падробку вынікаў выбараў і жорсткасьць», — адзначыў ён.

Раней прэзыдэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі прапанавалі сваё пасярэдніцтва для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG