Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі для падтрымкі рабочых, якія пратэстуюць, стварылі Нацыянальны страйкавы камітэт


Мітынг на горадзенскім "Азоце"
Мітынг на горадзенскім "Азоце"

У склад камітэту ўвайшлі адзін з заснавальнікаў Фонду салідарнасьці Андрэй Стрыжак, блогер Эдуард Пальчыс, IT-прадпрымальнікі Аляксандар Падгорны і Яраслаў Ліхачэўскі.

Як паведаміў БелаПАН Андрэй Стрыжак, на рахунку Фонду салідарнасьці, які дапамагае беларусам, што пазбавіліся працы праз палітычныя рэпрэсіі, сабраны 1 млн даляраў. Але для аказаньня дапамогі ўсім гэтых грошай недастаткова, таму зьвярнуліся па падтрымку да нацыянальнага бізнэсу.

На заклік ужо адгукнулася больш за 70 кампаніяў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны возьмуць шэфства над страйкоўцамі, а страйкамы на месцах вызначаць, каму канкрэтна патрэбная падтрымка. Гатоўнасць пракансультаваць кожны страйкам выказала юрыдычная фірма REVERA.

«Раней на бізнэс „вешалі“ стратныя калгасы. Цяпер сытуацыя мяняецца: бізнэс гатовы выступаць з падтрымкай для тых прадпрыемстваў і работнікаў, якія страйкуюць», — адзначыў Андрэй Стрыжак.

Ён падкрэсліў важнасьць страйку, бо для ўлады гэта самы балючы пункт.

Цяпер адзіным буйным прадпрыемствам, дзе прынятае прынцыповае рашэньне пра страйк, зьяўляецца «Беларуськалій». Астатнія пакуль вырашаюць, якім будзе іх фармат удзелу. Рабочыя праводзяць мітынгі, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых выбараў, аднак прадпрыемствы працягваюць працаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG