Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская Паланга дасьць старт «ланцугу cалідарнасьці» ад Балтыйскага мора да мяжы зь Беларусьсю 


Канцэртная заля Палангі ў колерах салідарнасьці зь Беларусьсю

Мэр літоўскай Палангі Шарунас Вайткус заклікаў гараджанаў далучыцца да акцыі «Балтыйскі шлях» і u'тым падтрымаць беларусаў у змаганьні з дыктатурай. У «ланцуг» плянуюць стаць ад мора і да самай мяжы зь Беларусьсю.

Канцэртная заля Палангі напярэдадні падзеі расфарбавалася ў бел-чырвона-белыя колеры беларускага мірнага супраціву.

«У нядзелю 23 жніўня далучаемся да жывога „ланцуга салідарнасьці“, напісаў гораданачальнік на сваёй старонцы ў Фэйсбуку . — Давайце пакажам адзінства ня толькі з латыскімі і эстонскімі братамі, але і з суседняй Беларусьсю, якая ў цяперашні час актыўна змагаецца за дэмакратыю у сваёй краіне».

23 жніўня 1989 году адбылася беспрэцэдэнтная акцыя «Балтыйскі шлях». Тады літоўцы, латышы і эстонцы сталі ў ланцуг даўжынёй парадку 670 км, злучыўшы Талін, Рыгу і Вільню. Такім чынам грамадзяне прадэманстравалі волю да незалежнасьці ад СССР.

Мэр Палангі Шарунас Вайткус
Мэр Палангі Шарунас Вайткус

Цяперашняя акцыя будзе прысьвечана Беларусі. Паводле Шарунаса Вайткуса, каб забяспечыць сацыяльную адлегласьць, удзельнікі жывога ланцуга возьмуцца не за рукі, а будуць трымаць сьцягі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Беларусі.

«Давайце пакажам усім, што мы адзіныя, што мы цэнім і шануем нашу свабоду, якую мы заваявалі, а таксама падтрымаем беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю. Запрашаем прыходзіць са сьцягамі ды іншымі атрыбутамі», — заклікаў мэр Палангі.

Аналягічную імпрэзу зьбіраюцца правесьці ў Латвіі: шэраг людзей стане ад марскога курорту Юрмалы да беларускай мяжы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG