Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў сілавікоў. Сярод іх амапаўцы, кіроўцы аўтазакаў, наглядчыкі ізалятараў


Аляксандар Лукашэнка падчас інспэкцыі часткі ўнутраных войскаў 9 жніўня 2020 г.
Аляксандар Лукашэнка падчас інспэкцыі часткі ўнутраных войскаў 9 жніўня 2020 г.

13 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб узнагароджаньні» за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў».

Ва ўказе на 25 старонак пералічваюцца сілавікі з рознымі функцыямі: ад выкладчыкаў Акадэміі МУС і сьледчых да кіроўцаў аўтазакаў і байцоў АМАП.

Мэдалём за бездакорную службу I ступені Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўніка Хазалбека Атабекава. Унутраныя войскі разам з АМАП бралі ўдзел у жорсткіх разгонах дэманстрантаў 9–12 жніўня.

Сярод уганараваных і трое кіроўцаў аўтазакаў і 9 супрацоўнікаў ізалятараў па ўсёй Беларусі. Але гэта супрацоўнікі раённых ізалятараў, наглядчыкаў з Акрэсьціна сярод іх няма.

Сярод узнагароджаных таксама 8 службоўцаў атраду асобнага прызначэньня, то бок АМАПу, зь Менску ды іншых гарадоў.

9–12 жніўня ўнутраныя войскі і АМАП бралі ўдзел у разгоне дэманстрацый, яны прымянялі сьвятлашумавыя гранаты, сьлезацечны газ і гумовыя кулі. Затрыманыя сьведчаць пра бесчалавечнае стаўленьне, пабоі, зьнявагі. Многія трапілі з ізалятараў і РАУСаў адразу ў шпіталі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG