Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура апублікавала сьпіс арыштаваных за пратэсты. Але няпоўны


Чарга ў менскі шпіталь хуткай дапамогі пабітых пры затрыманьні людзей
Чарга ў менскі шпіталь хуткай дапамогі пабітых пры затрыманьні людзей

Генэральная пракуратура Беларусі апублікавала сьпіс арыштаваных за ўдзел у мітынгах пратэсту супраць несумленных выбараў. У ім 122 прозьвішчы людзей з усёй Беларусі.

Агулам паводле МУС, у Беларусі з 9 па 12 жніўня былі затрыманыя каля 6700 чалавек. Пазьней каля 2000 адпусьцілі.

Многія з тых, што выйшлі на волю, заявілі пра моцнае зьбіцьцё і катаваньні падчас затрыманьня і арышту.

Дакумэнт можна пачытаць тут.

Пракуратура паведаміла, што ўсе заявы аб перавышэньні ўлады супрацоўнікамі праваахоўных органаў накіроўваюцца ў Сьледчы камітэт для прыняцьця рашэньняў па сутнасьці.

«На сённяшні дзень у следчыя органы паступіла 124 заявы і паведамленні аб гвалтоўных дзеяннях пратэстоўцаў у дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, знішчэньні і пашкоджаньні маёмасьці (службовага аўтатранспарту, аб’ектаў гарадзкой інфраструктуры), — гаворыцца ў паведамленьні,якое цытуе БелаПАН. — Акрамя таго, больш за 600 грамадзян звярнуліся з заявамі аб атрыманьні цялесных пашкоджаньняў пры іх затрыманьні супрацоўнікамі праваахоўных органаў, і каля 100 чалавек — аб атрыманьні цялесных пашкоджаньняў у месцах часовага ўтрыманьня».

У Генпракуратуру таксама «зьвяртаюцца грамадзяне, якія ня могуць устанавіць месцазнаходжаньне сваіх родных і блізкіх пасьля масавых акцый, што адбыліся на мінулым тыдні».

«Генеральная пракуратура ў супрацоўніцтве з МУС правяла працу па вызваленьні грамадзян, затрыманых у парадку вытворчасьці па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, — гаворыцца ў паведамленьні. — Практычна ўсе названыя асобы ў цяперашні час вызваленыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG