Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адно з найбуйнейшых украінскіх выданьняў больш ня будзе называць Лукашэнку прэзыдэнтам


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Адно з найбуйнейшых украінскіх выданьняў «Украінская праўда» разам з парталам «Эўрапейская праўда» дамовіліся, што ў сваіх публікацыях будуць называць Аляксандра Лукашэнку «асобай, якая выконвае абавязкі прэзыдэнта Беларусі».

«Пасьля інаўгурацыі статус Аляксандра Лукашэнкі, вядома ж, зьменіцца на „самаабвешчаны“», — напісаў галоўны рэдактар «Эўрапейскай праўды» Сяргей Сідарэнка. — У сьвеце дастаткова тых, хто дадае легітымнасьці дыктатару. Ня хочацца быць аднымі зь іх».

Ён заклікаў рэдактараў зь іншых СМІ далучыцца да зьмены фармулёўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG