Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сыходзь». Як праходзіць «Марш Свабоды» ў Горадні. ФОТАРЭПАРТАЖ, АБНАЎЛЯЕЦЦА

абноўлена
У Горадні на Савецкай плошчы сабралася людзі. Работнікі прадпрыемстваў прыйшлі ў працоўнай форме. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Сыходзь», «Верым, можам, пераможам».

У Горадні каля 10 тысяч чалавек вырушылі з Савецкай плошчы па цэнтры горада да плошчы Леніна. На чале калёны каталіцкія і праваслаўныя сьвятары, прадстаўнік спэцназу ў крапавым бэрэце, удзельнічаюць дэсантнікі, памежнікі, работнікі многіх горадзенскіх прадпрыемстваў, лекары. Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.

XS
SM
MD
LG