Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае перакінуць дэсантнікаў зь Віцебску ў Горадню


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У вячэрнім выпуску навінаў на БТ Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.

«Ідзе эскаляцыя і нарошчваньне вайсковага кампанэнта на гэтых тэрыторыях. Спакойна за гэтым назіраць мы ня можам. І калі раніцай я слухаў даклад начальніка Генштабу, я заўважыў, што нашых вайскоўцаў таксама непакоіць гэтая праблема», — сказаў Лукашэнка.

На тэлеканале «Беларусь 1» узгадалі пра перакідваньне амэрыканскіх жаўнераў на базы паблізу беларускай мяжы.

Згаданая там база ў мясцовасьці Драўска Паморска знаходзіцца, аднак, каля нямецкай мяжы, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG