Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні на мітынгу 10 тысяч чалавек, перадалі ўладам зварот за «неадкладную» адстаўку Лукашэнкі. ФОТА


Акцыя салідарнасьці, Горадня. 15 жніўня 2020 году

У Горадні на плошчы Леніна да 15 гадзін сабраліся каля 10 тысяч чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, балёнікамі, плякатамі «Лукашэнку ў адстаўку».

Людзі скандуюць «Лукашэнка, сыходзь!» Прадстаўнік прыватнай кампаніі «Тэразіт» заклікаў гарадзенцаў да італьянскага страйку (калі людзі працуюць вельмі марудна), страйкаў, а таксама насіць белыя бранзалеты.

Горадня, 15 жніўня.
Горадня, 15 жніўня.

Гарадзенцы занесьлі свае патрабаваньні ў гарвыканкам. Гэта зварот аб’яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Пад ім пачалі падпісвацца калектывы горадзенскіх прадпрыемстваў, грамадзкія арганізацыі, дэмакратычныя сілы.

Патрабаваньні зачыталі са сцэны на мітынгу на плошчы Леніна ў Горадні.

У звароце заклік да «неадкладнай адстаўкі» Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікоў МУС і АМАП, адстаўкі і арышту старшыні ЦВК, вызваленьня палітвязьняў. У звароце таксама заклік ставарыць Раду народнага даверу Горадні з удзелам уладаў, гарантаваць свабоду сходаў.

Горадня, 15 жніўня.
Горадня, 15 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG