Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Ціханоўскай заявіў пра фармаваньне Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады


Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай пачынае фармаваньне Каардынацыйную раду. Гэта пашыраная працоўная група паважаных прадстаўнікоў грамадзтва, якая павінна абмеркаваць і выпрацаваць бясьпечныя і стабільныя мэханізмы для забесьпячэньня трансфэру улады.

Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Цяпер прымаюцца заяўкі ад патэнцыйных чальцоў. Ніякай строгай працэдуры або формы няма, можна проста заявіць пра сваё жаданьне і пацьвердзіць, аўтарытэтным прадстаўніком якой сацыяльнай групы, прафэсіі або галіны прэтэндэнт зьяўляецца.

Будуць сфармаваныя рада, рабочыя групы і прэзыдыюм для прыняцьця апэратыўных рашэньняў.

Прыкладны партрэт сябра Каардынацыйнай рады:

  • Карыстаецца вялікай павагай у грамадзтве, яму давярае тая шырокая сацыяльная група, якую ён прадстаўляе (лекары, настаўнікі, рабочыя, бізнэс-супольнасьць), ці ёсьць аўтарытэтам для большасьці беларусаў (пісьменьнікі, спартоўцы і г.д.)
  • Зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, гатовы вочна і асабіста ўдзельнічаць у працы рады на тэрыторыі краіны
  • Лічыць, што пры падліку галасоў на выбарах дапушчаныя сур’ёзныя парушэньні, што ўжо прывяло да недапушчальнага гвалту, і таму патрэбна неадкладная рэакцыя грамадзтва для арганізацыі трансфэру ўлады
  • Гатовы дзяліцца ідэямі дзеля пераменаў да лепшага, канструктыўна абмяркоўваць прапановы, паважаць думку іншых чальцоў рады.

Інфармацыю можна дасылаць на электронную пошту: sovet09082020@gmail.com.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG