Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by запусьціў сэрвіс пошуку зьніклых падчас акцыяў пратэсту


Пад мурамі турмы на Акрэсьціна

За час пратэстаў пасьля выбараў па ўсёй краіне былі затрыманыя тысячы людзей. Некалькі дзён іх сваякі і блізкія спрабавалі атрымаць пра іх хоць нейкую інфармацыю. Многія ня знойдзеныя да гэтага часу.

Партал Tut. by запусьціў сэрвіс пошуку зьніклых. На сайце публікуюцца фатаздымкі людзей, зніклых падчас акцыяў пратэсту, чый лёс дагэтуль невядомы, з просьбай, калі нехта мае нейкую інфармацыю пра тое, дзе яны знаходзяцца, патэлефанаваць на нумар, пазначаны ў апісаньні да здымка.

За тры дні пратэстаў у розных гарадах Беларусі затрымалі тысячы людзей. 9 жніўня, паводле зьвестак МУС, гэтая лічба перавысіла 3000, на наступны дзень прыкладна 2000, яшчэ больш за 1000 затрымалі ў ноч на 12 жніўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG