Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 635-годзьдзе падпісаньня Крэўскай уніі


Руіны Крэўскага замку
Руіны Крэўскага замку

Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 жніўня 1385 году была заключаная Крэўская ўнія, дамова пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, праз шлюб вялікага князя Ягайлы і каралевы Ядзьвігі.​

Таксама ў гэты дзень

1919 — у Менску заснавалі Таварыства дзеячоў мастацтва.

1980 ― у Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

2008 ― Грузія абвясьціла пра выхад з СНД.

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Мацьвей Лявiцкi, фiлёзаф-дэмакрат, асьветнiк i публiцыст.

1842 — Уладзімер Кавалеўскі, прыродазнаўца, адзін з заснавальнікаў эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

У памяці

1941 — памёр Максімільян Кольбэ, польскі сьвятар-францысканец і сьвяты пакутнік, які загінуў у Асьвенціме, добраахвотна пайшоўшы на сьмерць дзеля выратаваньня таварыша.

1956 — памёр Бэртальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік, паэт, драматург.

2004 — памёр Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1980).

Эдуард Усьпенскі
Эдуард Усьпенскі

2018 — памёр расейскі пісьменьнік Эдуард Усьпенскі. Першую кнігу пісьменьніка «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» апублікавалі ў 1974 годзе. Усьпенскі пачынаў пісьменьніцкую кар’еру як аўтар-гумарыст, працаваў у тэатры і на тэлевізіі. Творы аўтара пераклалі на 25 моваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG