Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жорстка затрымалі і зьбілі палітычнага аналітыка Віталя Цыганкова і доктара Вольгу Цыганкову

абноўлена

Віталь Цыганкоў

«Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — расказала Вольга Цыганкова.

Муж і жонка Цыганковы знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Вольга Цыганкова расказала наступнае:

«На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсьці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, зьбіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакумэнты з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я праз гэта паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС».

Пазьней прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што зьбіцьця не было:

«Каля 19.40 на праспэкце Дзяржынскага ў Менску супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць машыну „Нісан“ для праверкі дакумэнтаў. За рулём знаходзілася 38-гадовая кіроўца, якая праігнаравала неаднаразовыя патрабаваньні аб прыпынку.

Міліцыянты пачалі перасьледаваць аўтамабіль, пакуль ён не спыніўся. Ужо падчас праверкі дакумэнтаў жанчына заціснула руку супрацоўніка шыбай і пачала рух.

У выніку кіроўца і пасажыр машыны дастаўлены ў Маскоўскае РУУС для разбору. Жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасьці за невыкананьне патрабаваньня аб прыпынку аўто».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG