Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя «Справядлівы сьвет» заклікала да новых выбараў


Аб’яднаная партыя левых «Справядлівы сьвет» падтрымлівае мірны пратэст і заклікае ўсіх грамадзянаў Беларусі да згуртаваньня ў адстойваньні сваіх канстытуцыйных правоў і салідарнасьці з пацярпелымі ад самавольства дзейнай улады.

Левыя патрабуюць ад усіх дзяржаўных органаў і службовых асобаў прыняць вычарпальныя захады дзеля спыненьня гвалту ў адносінах да грамадзянаў, якія рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права на мірны пратэст, і неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Таксама партыйцы прапануюць дзейнай уладзе неадкладна арганізаваць дыялёг з прадстаўнікамі ўсяго спэктру палітычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці аб правядзеньні найбліжэйшым часам новых выбараў прэзыдэнта паводле правілаў, якія гарантуюць свабодны, справядлівы і празрысты для грамадзкага кантролю выбарчы працэс.

Гэта адзіны цывілізаваны выхад з існага палітычнага крызісу і альтэрнатыва спаўзаньню краіны да грамадзянскай вайны, падкрэсьліваюць аўтары заявы.

«Справядлівы сьвет» заклікае аўтарытэтныя міждзяржаўныя інстытуты, Раду Бясьпекі ААН прыняць вычарпальныя меры для спрыяньня мірнаму ўрэгуляваньню сытуацыі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG