Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 25 сутак: судовыя канвэеры ў Менску і рэгіёнах 11 жніўня


Ілюстрацыйнае фота. Пратэст у Менску 10 жніўня

Валянтэры праваабарончага цэнтру «Вясна» 11 жніўня працягвалі маніторыць суды ў Менску і некаторых рэгіёнах. З учорашняга дня ў розных гарадах Беларусі працягваецца практыка судоў проста ў ізалятарах і турмах.

Менск

Валянтэры «Вясны» зь менскіх судоў паведамляюць наступныя вядомыя вынікі:

  • Назіральніца Марта-Дарыя Клінава — 15 сутак, арт. 17.1, 23.4 КаАП, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Рудэнка;
  • Перакладчыца Ганна Шамко — штраф 1134 рублі, суд Кастрычніцкага раёну;
  • Натальля Дзянісава — штраф 810 рублёў, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Лаўрыновіч;
  • назіральнік Аляксандар Лускін — 25 сутак арышту, арт. 23.4, 17.1 КаАП, суд Партызанскага раёну, судзьдзя Кочык;
  • Дзьмітры Бахановіч — 25 сутак, арт. 17.1 і 23.4 КаАП за 9 жніўня, суд Партызанскага раёну;
  • Дзьмітры Іваноў — 20 сутак арышту, арт. 23.4, 17.1 КаАП, суд Партызанскага раёну, затрыманы 9 жніўня ўвечары каля выбарчага ўчастку;
  • Аляксандар Фялюта — 10 сутак арышту; суд Ленінскага раёну, затрыманы 11 жніўня за акцыю на пуцях у мэтро. Станіслаў Івашкевіч — штраф 810 рублёў (журналіст «Белсату», паведаміла БАЖ).

Магілёў

Судовы канвэер 11 жніўня працягваецца і ў Магілёве. Усіх затрыманых падчас акцый пратэсту судзяць проста ў памяшканьні ізалятара. Суды праходзяць фактычна ў закрытым рэжыме, усіх судзяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

«Вясьне» вядомыя наступныя вынікі судоў:

  • М. Бабічаў — 15 сутак,
  • А. Кавалёў — 10 сутак,
  • І. Рудніцкі — 15 сутак,
  • К. Жыланоў — 10 сутак.

Бабруйск

  • Галіна Смірнова — суд аб’явіў перапынак да 20 жніўня, актывістку адпусьцілі на волю;
  • Андрэй Абрамовіч — штраф 540 рублёў.

Ворша

  • Кацярына Гарэлікава — штраф 675 рублёў па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 9 жніўня;
  • Аляксандар Гарэлікаў — 7 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 9 жніўня;
  • Аляксандар Школьнікаў — суд адправіў справу на дапрацоўку 10 жніўня.

Жодзіна

Там адбываецца судовы канвэер, у якім бяруць удзел судзьдзі з навакольных гарадоў і некалькіх раённых судоў Менску. Вядома, што 10 жніўня ў Жодзіне асудзілі 20 чалавек. У асноўным затрыманых мужчын асудзілі на 10 сутак. Вядома, што 5 чалавек адпусьцілі на волю. Невядома, якія прозьвішчы асуджаных і ў чым канкрэтна іх абвінавацілі.

Па інфармацыі валянтэраў «Вясны», там усіх судзяць па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Калі чалавек прызнае віну, яго адпускаюць. Тыя, хто выйшаў з ізалятара, паведамляюць пра вельмі дрэнныя ўмовы ўтрыманьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG