Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У камэрах па 50 чалавек, іх зьбіваюць», — што адбываецца на Акрэсьціна са зьняволенымі падчас пратэстаў


Сваякі затрыманых падчас пратэсту 9 жніўня 2020 прыйшлі да ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна
Сваякі затрыманых падчас пратэсту 9 жніўня 2020 прыйшлі да ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна

У Менску ў турме на Акрэсьціна адбываюць пакараньне дзьве акторкі Свабоднага тэатру Сьвятлана Сугака (10 сутак арышту) і Надзея Бродзкая (13 сутак арышту).

Іх затрымалі 9 жніўня падчас пратэстаў і абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Пра гэта Сьвятланінаму бацьку Мікалаю Сугаку расказала дзяўчына, якая выйшла на волю, бо яе пакаралі штрафам.

«Яна сказала, што ў камэры 6 на 4 знаходзіцца 36 чалавек, не даюць есьці, толькі ваду. Мужчын у такой жа па памерах камэры трымаюць 50 чалавек. Іх там сыстэматычна зьбіваюць, адкрываюць у жанчын „кармушкі“ і крычаць, вось паглядзіце на вашых змагароў, карацей, паказваюць сілу», — кажа Мікалай Сугака.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG