Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыка Макс Корж зьвярнуўся да пратэстоўцаў: «Пацаны. Вы перамаглі. Тармазьніце сёньня»


Макс Корж
Макс Корж

Беларускі музыка Макс Корж зьвярнуўся праз свой Інстаграм да ўдзельнікаў пратэсту ў Менску і заклікаў прыпыніць акцыі, патлумачыўшы, што «„перамогу з дня на дзень“, пра якую вам пішуць у тэлеграме, на дадзены момант атрымаць проста нерэальна».

«Пацаны. Вы перамаглі. Тармазьніце сёньня. Вы паказалі, што можаце даць адпор. Навялі рушняк на ўвесь сьвет. Відосаў хопіць на месяц наперад. Гэтая тэма (прамыя сутыкненьні) ужо ня будзе працаваць у плюс».

Корж напісаў, што знаходзіцца ў Менску і лічыць, што калі акцыі працягнуцца, то «далей толькі трупы».

«Сілавікі такім спосабам на бок людзей не пераходзяць. Зараз у іх вачах вы якраз тыя, супраць якіх іх нацягваюць гадамі. Патрабуйце ад сваіх лідэраў іншых рашэньняў. Беражыце сябе, не рызыкуйце бяздумна. Не забывайце, чые вы праўнукі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG